029 608 22 22
029 508 22 22
Поделиться с другом:
Кожны чалавек на зямлі жадае, каб яго родныя і блізкія былі заўсёды здаровыя і жылі як мага даўжэй! Для гэтага важна весці здаровы лад жыцця, займацца спортам, сбалансавана харчавацца і кантраляваць артэрыяльны ціск. Асабліва гэта датычыць людзей сталага ўзросту і людзей з падвышанымі фізічнымі і эмацыйнымі нагрузкамі.
У вялікім асартыменце медыцынскай тэхнікі, якая прысутнічае ў аптэках і спецыялізаваных пунктах продажу нашай краіны, чалавек, якому неабходна набыць танометр упершыню, можа згубіцца.
Вельмі важна абраць менавіта той, які будзе адпавядаць усім неабходным патрабаванням, а таксама будзе максімальна просты ў выкарыстанні.
Часцей за ўсё, сутыкаючыся з праблемай выбару прыбора, бацькі звяртаюцца за дапамогай да сваіх дзяцей. А кожнае дзіця, клапоцячыся аб здароўі сваіх самых блізкіх людзей, імкнецца падабраць самы лепшы прыбор.
Медыцынская тэхніка sertsa® – гэта тэхніка для самых блізкіх. Бо гэта першы беларускі брэнд, распрацаваны менавіта для Роднага краю і людзей са шчырым сэрцам.
Місія праекту sertsa® – паказаць значнасць нашага беларускага народа і паклапаціцца пра шчырыя сэрцы беларусаў.
Улічваючы ўсе пажаданні пакупнікоў і тэндэнцыі рынку, зараз у аптэках і спецыялізаваных пунктах продажу прысутнічаюць мадэлі на любы запыт і густ. Яны сумяшчаюць якасць і функцыянальны дызайн па даступнай цане.
Медыцынская тэхніка sertsa® – гэта танометры на плячо і на запясце, мадэлі са стандартным наборам характарыстык, і тэхналогіяй інтэлектуальнага вымярэння, а таксама мадэлі з магчымасцю галасавога суправаджэння і перадачы даных.
Трэба адзначыць, што атрымаць якаснае сэрвіснае абслугоўванне тэхнікі sertsa® можна ва ўсіх абласных гарадах краіны.
Дбаючы пра дабрабыт беларускага народа, sertsa® прапануе самы нізкі кошт на вымяральныя прыборы.
Танометры sertsa® - гэта першы нацыянальны брэнд для вымярэння ціску, распрацаваны менавіта для Роднага краю і людзей са шчырым сэрцам, якія спалучаюць у сабе дакладнасць вымярэння і камфорт выкарыстання па лепшай цане.
Клапоцячыся аб камфортным вымярэнні ціску людзей сталага ўзросту, мы прапануем унікальныя мадэлі з галасавым суправаджэннем, падсветкай экрана, перадачы даных на мабільную прыладу для кантролю за ціскам бацькоў.
Такім чынам, мы можам з упэўненасцю сказаць, што медыцынская тэхніка sertsa® – гэта тэхніка, якая клапоціцца аб здароўі беларускага народа, пра шчырыя сэрцы беларусаў, пра тое, каб кожны змог набыць вымяральны прыбор для хатняга выкарыстання і выкарыстання па-за домам, а таксама аб дабрабыце нашых родных і блізкіх.
Набываючы танометры sertsa® для сваіх бацькоў, дзеці заўседы могуць быць упэўненныя ў тым, што ціск бацькоў пад кантролем якасных прыбораў.
СЭРЦА - Разам. Для жыцця.
Привяжите почту и объедините свои
аккаунты в один